ЗАЦВЕРДЖАНА                                                                   Начальнік аддзела ідэалагічнай работы, культуры і па справах моладзі Ашмянскага раённага выканаўчага  камітэта

_______________Л.А.Каханоўская

“____”__________  2019г.

ПАЛАЖЭННЕ

аб умовах правядзення

III адкрытага рэгіянальнага мастацкага   пленэра “Малюем гісторыю разам” у ДУА “Ашмянская дзіцячая школа мастацтваў”

   
  1. III адкрыты рэгіянальны пленэр праводзіць дзяржаўная ўстанова адукацыі “Ашмянская дзіцячая школа мастацтваў”. Пленэр праходзіць у рамках Года малой радзімы з мэтай прывіцця любові і пашаны да роднай зямлі, развіцця цікавасці да яе, выхаванне любові да Радзімы, пачуцця гонару.
  2. Пленэр праводзіцца для вучняў устаноў агульнай сярэдняй, дадатковай адукацыі і моладзі ва ўзросце да 31 года ўключна па стану на 18 мая 2019 года. Дазваляецца ўдзел у пленэры ўдзельнікаў з іншых краін.
  1. Дата правядзення пленэра 18 мая 2019 года.

 

  1. III адкрыты рэгіянальны пленэр праводзіцца па намінацыях:
  • “Алейная работа (эцюд);
  • “Гуашавая работа” (эцюд);
  • “Графічная работа” (эцюд);
  1. Умовы пленэра:

         5.1.Фармат работы – на выбар удзельніка.

         5.2. Узроставыя групы ўдзельнікаў: 

                                 першая – да 7 гадоў уключна;

                                 другая - ад 8 да 11 гадоў  уключна;

                                 трэцяя - ад  12 да 17 гадоў уключна;

чацвёртая – ад 18 да 33 гадоў уключна.

         5.3.Удзельнікі пленэра для выканання графічных, жывапісных работ павінны мець свае неабходныя інструменты.

  1. Удзельнікі пленэра атрымліваюць права бясплатнага наведвання мерапрыемства ў рамках правядзення регіянальнага фестывалю “Гальшанскі замак”.
  2. Праграма пленэра:

              09:30 - заезд  удзельнікаў  пленэра, адкрыццё пленэра у аг.Гальшаны Ашмянскага р-на

              10:00 - выкананне творчага  задання.

             Завяршэнне работ выконцваецца да 25 мая і дасылаецца па адрасу ДУА “Ашмянская дзіцячая школа мастацтваў ” (231103, Гродзенская вобл., г.Ашмяны, вул.Савецкая,88).

              1 чэрвеня адбудзецца падвядзенне вынікаў і ўзнагарода удзельнікаў пленэра.

  1. Уступны ўзнос  для  ўдзелу  ў пленэры  складае 1 базавую велічыню. Узнос   аплачваецца праз  аддзяленне  банка і пераведзены на рахунак аддзела ідэалагічнай работы, культуры і па справах моладзі Ашмянскага райвыканкама (з адметкай  удзел  у III рэгіянальным пленэры “Малюем гісторыю разам”). Замежныя ўдзельнікі пазбаўляюцца ал аплаты ўступнага ўзносу.

  

  Рэквізіты   для  грашовага  пераводу:

      Атрымальнік:

Аддзел ідэалагічнай работы, культуры і па справах моладзі Ашмянскага райвыканкама;

ЦБУ  № 418 у г.Ашмяны

філіяла № 413 г.  Ліда  ААА  «АСБ Беларусбанк»

р/р  BY08AKBB36325230013524200000

МФО AKBBBY21413,   ОКПО 02234067000 УНП 500057381

для ДУА “Ашмянская дзіцячая школа мастацтваў”

  1. Усе ўдзельнікі III адкрытага рэгіянальнага мастацкага пленэра “Малюем гісторыю разам” атрымліваюць Дыпломы ўдзельніка і памятныя сувеніры.
  1. Заяўкі на ўдзел у пленэры падаюцца да 1 мая ў аргкамітэт на адрас: 231103, г. Ашмяны, вул Савецкая, 88 ДУА“Ашмянская дзіцячая школа мастацтваў” ці на электронны адрас: shkola_oshm70@mail.ru

УВАГА! Прыём заявак прадоўжаны да 5 мая!

Заяўка  афармляецца па  форме згодна дадатку № 1 да  дадзеных  умоў.

Тэлефоны  для  даведак: 801593 4 49-71.

e-mail: Этот адрес электронной почты защищён от спам-ботов. У вас должен быть включен JavaScript для просмотра.

   

Дадатак 1                                                                    да палажэння аб  III рэгіянальным мастацкім  пленэры “Малюем гісторыю разам”

Заяўка

ўдзельніка III адкрытага рэгіянальнага мастацкага   пленэра

“Малюем гісторыю разам”

Прозвішча  ______________________________________________________

Імя     ___________________________________________________________

Імя па бацьку_____________________________________________________

Дата нараджэння__________________________________________________

Месца вучобы (работы) ____________________________________________

Узроставая група, па якой будзе прымаць удзел _______________________

Намінацыя_______________________________________________________

Хатні адрас і тэлефон удзельніка____________________________________

Прозвішча, імя, імя па бацьку саправаджаючага педагагічнага работніка, выкладчыка па спецыяльным прадмеце:_______________________________

___________________________________________________________________________________________________________________________________

Дата запаўнення заяўкі

“___”___________2019 г.

Кіраўнік

___________________________________________

М.П.

   

Дадатак 2

Склад арганізацыйнага камітэта

III адкрытага рэгіянальнага мастацкага   пленэра

“Малюем гісторыю разам”

 

Александровіч Валянціна Станіславаўна – намеснік начальніка аддзела ідэалагічнай работы, культуры і па справах моладзі Ашмянскага раённага выканаўчага камітэта,

Жылік Сяргей Аляксандравіч – метадыст па музеях і ахове гісторыка-культурнай спадчыны раённага навукова-метадычнага цэнтра народнай творчасці.

Мажэйка Жана Алойзьеўна – дырэктар дзяржаўнай установы адукацыі “Ашмянская дзіцячая школа мастацтваў”.


                  Официальный сайт президента Республики Беларусь  Официальный сайт Министерства культуры Республики Беларусь  Официальный сайт Ошмянского районного исполнительного комитета