ПАЛАЖЭННЕ

аб умовах правядзення

IV адкрытага рэгіянальнага мастацкага   пленэра “Малюем гісторыю разам”

   
  1. IV адкрыты рэгіянальны пленэр праводзіць дзяржаўная ўстанова адукацыі “Ашмянская дзіцячая школа мастацтваў”. Пленэр праходзіць у рамках Года народнага адзінства і да 680-годдзя з дня існавання города Ашмяны з мэтай яднання людзей розных поглядаў і выхавання, прывіцця любові і пашаны да роднай зямлі, развіцця цікавасці да яе, пачуцця гонару за Радзіму.
  2. Пленэр праводзіцца для вучняў устаноў агульнай сярэдняй, дадатковай адукацыі, школ мастацтваў і моладзі ва ўзросце да 31 года ўключна па стану на 9 мая 2021 года. Дазваляецца ўдзел у пленэры ўдзельнікаў з іншых краін.
  1. Дата правядзення пленэра 9 мая 2021 года.

 

  1. IV адкрыты рэгіянальны пленэр праводзіцца па намінацыях:
  • “Жывапісная работа (алей, гуаш, акварэль, акрыл);
  • “Графічная работа” (просты аловак, пастэль, туш);
  • “Змешаныя тэхнікі”
  1. Умовы пленэра:

         5.1.Фармат работы – на выбар удзельніка.

         5.2. Узроставыя групы ўдзельнікаў: 

                                 першая - ад 8 да 11 гадоў  уключна;

                                 другая - ад  12 да 17 гадоў уключна;

                                 трэцяя – ад 18 да 33 гадоў уключна.

         5.3.Удзельнікі пленэра для выканання работы павінны мець свае неабходныя інструменты і матэрыялы, а таксама быць ў суправаджэнні дарослых.

    

  1. Праграма пленэра:

              10:40 – 11.00 - рэгістрацыя удзельнікаў пленэра (каля будынку Ашмянскага краязнаўчага музея імя Ф.Багушэвіча, г.Ашмяны, вул. Савецкая 128);

              11.00 – 11.30 – экскурсія для удзельнікаў пленэра ў Ашмянскім краязнаўчым музеі імя Ф.Багушэвіча;

              11.30 -14:30 – выкананне творчага  задання (цэнтральны парк горада Ашмяны);

              14.30 – узнагарода памятнымі сувенірамі.

             Завяршэнне работ выконцваецца да 15 мая і дасылаецца па адрасу ДУА “Ашмянская дзіцячая школа мастацтваў ” (231103, Гродзенская вобл., г.Ашмяны, вул.Савецкая,19).

              18 мая адбудзецца падвядзенне вынікаў і ўзнагарода удзельнікаў пленэра дыпломамі. Перасылка дыпломаў будзе ажыццёўлена на працягу тыдня пасля падвядзення вынікаў.

  1. Уступны ўзнос  для  ўдзелу  ў пленэры  складае 0,5 базавай велічыні. Узнос   аплачваецца праз  аддзяленне  банка і пераведзены на рахунак аддзела ідэалагічнай работы, культуры і па справах моладзі Ашмянскага райвыканкама (з адметкай  удзел  у IV рэгіянальным пленэры “Малюем гісторыю разам”). Замежныя ўдзельнікі пазбаўляюцца ад аплаты ўступнага ўзносу.

  

  Рэквізіты   для  грашовага  пераводу:

      Атрымальнік:

Аддзел ідэалагічнай работы, культуры і па справах моладзі Ашмянскага райвыканкама;

ЦБУ  № 413 у г.Ашмяны ААА  «АСБ Беларусбанк»

р/р  BY08AKBB36325230013524200000

МФО AKBBBY2X, ОКПО 02234067000 УНП 500057381

для ДУА “Ашмянская дзіцячая школа мастацтваў”

  1. Усе ўдзельнікі IV адкрытага рэгіянальнага мастацкага пленэра “Малюем гісторыю разам” атрымліваюць Дыпломы ўдзельніка і памятныя сувеніры.
  1. Заяўкі на ўдзел у пленэры падаюцца да 3 мая ў аргкамітэт на адрас: 231103, г. Ашмяны, вул Савецкая, 19 ДУА“Ашмянская дзіцячая школа мастацтваў” ці на электронны адрас: shkola_oshm70@mail.ru

Заяўка  афармляецца па  форме згодна дадатку № 1 да  дадзеных  умоў.

Тэлефоны  для  даведак: 801593 72210

e-mail: Этот адрес электронной почты защищён от спам-ботов. У вас должен быть включен JavaScript для просмотра.

   

Дадатак 1                                                                    да палажэння аб  IV рэгіянальным мастацкім  пленэры “Малюем гісторыю разам”

Заяўка

ўдзельніка IV адкрытага рэгіянальнага мастацкага   пленэра

“Малюем гісторыю разам”

Прозвішча  ______________________________________________________

Імя     ___________________________________________________________

Імя па бацьку_____________________________________________________

Дата нараджэння__________________________________________________

Месца вучобы (работы) ____________________________________________

Узроставая група, па якой будзе прымаць удзел _______________________

Намінацыя_______________________________________________________

Хатні адрас і тэлефон удзельніка____________________________________

Прозвішча, імя, імя па бацьку саправаджаючага педагагічнага работніка, выкладчыка па спецыяльным прадмеце:_______________________________

___________________________________________________________________________________________________________________________________

Дата запаўнення заяўкі

“___”___________2021 г.

Кіраўнік

___________________________________________

М.П.

   

Дадатак 2

Склад арганізацыйнага камітэта

IV адкрытага рэгіянальнага мастацкага   пленэра

“Малюем гісторыю разам”

   

Астрамовіч Кацярына Аляксандраўна – начальнік аддзела ідэалагічнай работы, культуры і па справах моладзі Ашмянскага раённага выканаўчага камітэта,

Мажэйка Жана Алойзьеўна – дырэктар дзяржаўнай установы адукацыі “Ашмянская дзіцячая школа мастацтваў”,

Печкур Таццяна Віктараўна – намеснік дырэктара дзяржаўнай установы адукацыі “Ашмянская дзіцячая школа мастацтваў”,

Буткевіч Наталля Эдуардаўна – настаўнік дзяржаўнай установы адукацыі “Ашмянская дзіцячая школа мастацтваў”.


  Официальный сайт президента Республики Беларусь  Официальный сайт Министерства культуры Республики Беларусь  

  Официальный сайт Ошмянского районного исполнительного комитета