Ошибка
  • Шаблон для данной страницы недоступен. Пожалуйста, сообщите об этом Администратору сайта.

Концерт на выборном участке

17 лістапада на выбарчым участке №47, які знаходзіўся ў памяшканні дзіцячай школы мастацтвау, увазе выбаршчыкаў быў прадстаўлены канцэрт  “Беларусь у сэрцы маім”.  Канцэртная праграмма стала  выражэннем любові да роднага краю, бацькоўскай зямлі, бо для кожнага беларуса яго Айчына — самая ласкавая і непаўторная.

    Свае таленты паказалі Вікторыя Андрыеўская, Віталій Юрэвіч, народны ансамбль “Хорошее настроение”, Марына Мешчановіч, Анастасія Пясецкая, вакальный гурт “Натхненне”, дуэт Алесі Місюкевіч і Ірыны Асмольскай .У выкананні Кацярыны Мандрык пяшчотна  прагучала вядомая “Зорка Венера” на словы Максіма Багдановіча і музыку нашага земляка  Сымона Рака-Міхайлоўскага. Непаўторна гучалі беларускія цымбалы Аксаны Шчэрбачэвіч, а спевы вучаніцы школы Валерыі Канцавой кранулі сэрцы гледачоў.

   Акрамя канцэрта вучні мастацкага аддзялення разам со сваім настаўнікам Буткевіч Наталляй Эдуардаўнай падрыхтавалі выставу “Прыгажосць маёй Радзімы”, якая ўпрыгожыла фае школы.