21 лютага адзначаецца Міжнародны дзень роднай мовы. Абвешчаны ён у лістападзе 1999 года рашэннем 30-й сесіі Генеральнай канферэнцыі ЮНЕСКА з мэтай абароны моўнай і культурнай разнастайнасці.
    Дзень роднай мовы асаблівы для кожнай нацыі, кожнага народа, бо няма народа без мовы, няма мовы без яго носьбіта. І беларусы не выключэнне. Нам у спадчыну засталася ўнікальная мова – жывая і мілагучная, песенная і паэтычная, старажытная і сучасная.
   Напярэдані Дня родная мовы ў школе прайшоў канцэрт выдатнай беларускамоўнай спявачкі, выпускіцы Ашмянскай дзіцячай школы мастацтваў, Таццяны Грыневіч. Яна паразмаўляла з гледачамі пра беларускую мову і яе цяжкі лёс, паведаміла, что мова шмат не патрабуе. Нашы бацькі, дзяды і прадзеды нямала зрабілі, каб беларуская мова была прызнаная як роўная сярод іншых моў свету, таму трэба яе шанаваць.
  Акрамя размовы спявачка прадэманстравала выдатную ігру на гітары, скрыпцы, фартапіяна, а таксама праспявала песні на вершы беларускіх пісьменнікаў.

      


    Официальный сайт президента Республики Беларусь  Официальный сайт Министерства культуры Республики Беларусь 

       

    Официальный сайт Ошмянского районного исполнительного комитета